Беларускія народныя казкі
Казкі — невычэрпная крыніца мудрасцi i прыгажосцi. Павучальныя i жартоўныя, добрыя i страшныя, яны даносяць да нас шматвяковы вопыт нашых продкаў i вучаць маленькiх чытачоў рабіць добрыя ўчынкі, змагацца са злом i шчыра любіць. Гэтае выданне адкрые чытачам цудоўны свет казак, сярод якіх «Зайчыкі», «Былінка і верабей», «Дзяцел, лісіца і варона», «Лёгкі хлеб», «Ох і залатая табакерка», «Торба, дай розуму» і інш. Кнiга цудоўна праілюстравана, што робіць яе чытанне больш захапляльным.